Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture 2025 — #гранты на падарожжы для мастакоў/-чак і практы…

Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture 2025 — #гранты на падарожжы для мастакоў/-чак і практыкаў культуры ў Паўночных і Балтыйскіх краінах

Для каго: #мастакі/-чкі, #куратары/-кі, #прадзюсары/-кі, #перакладчыкі/-цы, #даследчыкі/-цы, #культменеджары/-кі і іншыя #культдзеячы, якія пражываюць у краінах Паўночнага рэгіёна (Данія, Фінляндыя, Фарэрскія астравы, Грэнландыя, Ісландыя, Нарвегія, Швецыя, Аландскія астравы) або Балтыйскіх краінах (Эстонія, Латвія, Літва).

Мэта падарожжа можа ўключаць:
– супрацоўніцтва з калегамі ў іншай Паўночнай і/або Балтыйскай краіне
– гастролі
– арганізацыю або ўдзел у выстаўцы
– удзел у канферэнцыі, сустрэчы ці варкшопе
– даследчую дзейнасць.

Прапануецца:
– Кампенсацыя падарожных выдаткаў і пражывання на тэрмін да 14 дзён.
– Магчымасць падачы на некалькі пунктаў прызначэння ў рамках аднаго праекта.

Ддл:
1. да 31 студзеня 2025
2. 3 – 31 сакавіка 2025
3. 18 жніўня – 19 верасня 2025

Даведацца больш.

***
Маем extreme-статус у Беларусі.
Нашы бяспечныя каналы: sekktor.online | Instagram
Падтрымаць

#мастацтва