Адкрытая #лекцыя «Стратэгіі сучаснага крытычнага тэатра Заходняй Еўропы» ад праекта Culture Makes К…

Адкрытая #лекцыя «Стратэгіі сучаснага крытычнага тэатра Заходняй Еўропы» ад праекта Culture Makes

Калі: 16 студзеня, 17:00 (СЕТ).
Дзе: анлайн у Zoom.

Лекцыя будзе прысвечана розным абліччам крытычнага тэатра ў Еўропе. Падчас прэзентацыі будуць разгледжаны стратэгіі і праекты выбраных творцаў (такіх як Міло Рау, Цэнтр Палітычнай Прыгажосці, Міхал Задара ці Якуб Скшыванэк), якія працуюць у кантэксце польскага і еўрапейскага тэатра.

Пра што будзе гаворка:
– Які ўплыў на грамадства мае сучасны тэатр?
– Як крытычнае мастацтва можа стаць часткай жыцця супольнасцяў?
– Што адбываецца, калі тэатр пераносіцца ў грамадскую прастору?

Аўтарка:
Вікторыя Табак — тэатральная крытыца, акадэмічная выкладчыца, аспірантка. Лаўрэатка шматлікіх прэмій, сярод якіх прэмія Інстытута Тэатральнага імя Збігнева Рашэўскага. Удзельніца праграм ментарынгу і аўтарка даследчага гранта «Перспектывы дэкаланізацыі: польскі тэатр у святле міграцыйных крызісаў пасля 2015 года».
Мадэратарка:
Бажэна Шамовіч — тэатральная дзеячка і куратарка, былая прадзюсарка спектакляў у тэатры Powszechny (Варшава).

Зарэгістравацца.

Гэта магчымасць таксама на sekktor.online.

***
Маем extreme-статус у Беларусі.
Нашы бяспечныя каналы: sekktor.online | Instagram
Падтрымаць

#тэатр #мастацтва