Крэатыўны прадзюсар/-ка (Mobile App Ads) у AI-стартап — #вакансія ад Vocal ImageVocal Image — гэта …

Крэатыўны прадзюсар/-ка (Mobile App Ads) у AI-стартап — #вакансія ад Vocal Image

Vocal Image — гэта платформа для развіцця камунікацыйных навыкаў на аснове штучнага інтэлекту.

Для каго: #крэатыўшчыкі/-цы з навыкамі стварэння відэарэкламы. 
Дзе: Еўропа (дыстанцыйна).
Поўная занятасць.

Абавязкі:
– Распрацоўка цікавых канцэпцый для відэа і банераў для рэкламы ў сацыяльных сетках
– Напісанне скрыптаў для відэарэкламы, скіраванай на дасягненне вынікаў, і заказ відэа ў крэатараў на Fiverr і TikTok
– Кіраванне працэсам вытворчасці відэа сумесна з унутраным графічным дызайнерам і відэамантажорам
– Выкарыстанне ШІ-інструментаў для паляпшэння стварэння відэа і апавядання.

Патрабаванні:
– Веданне англійскай мовы на ўзроўні C1 ці вышэй
– Прасунутае разуменне маркетынгу
– Базавыя навыкі відэамантажу
– Практычны досвед працы з ШІ-інструментамі для вытворчасці відэа
– Не менш за 1 год досведу стварэння відэарэкламы для сацыяльных сетак.

Даведацца больш.

Гэта магчымасць таксама на sekktor.online.

***
Маем extreme-статус у Беларусі.
Нашы бяспечныя каналы: sekktor.online | Instagram
Падтрымаць

#тэхналогіі #ІТ