Chiba City Arts Triennale 2025 – #конкурс для ‘Project Social Dive’ у Чыба, #Японія Для каго: #маст…

Chiba City Arts Triennale 2025 – #конкурс для ‘Project Social Dive’ у Чыба, #Японія

Для каго: #мастакі, #дызайнеры/-кі, #фатографы/-кі, #перформеры/-кі, #музыкі, #творцы ў галіне супольніцкага мастацтва, сацыяльна-ангажаванага мастацтва і крос-дысцыплінарных праектаў.

Project Social Dive запрашае мастакоў пагрузіцца ў супольнасць горада Чыба, усталяваць сувязі з мясцовымі жыхарамі і даследаваць гісторыю, культуру і сацыяльную разнастайнасць рэгіёна. Праграма вітае арыгінальныя, інтэрактыўныя і міждысцыплінарныя праекты, якія адлюстроўваюць сацыяльную і культурную значнасць, а таксама здольнасць натхніць лакальную супольнасць на ўдзел і творчасць.

Праграма:
– Квітень-чэрвень 2025: першы візіт у Японію для даследавання.
– Ліпень-верасень 2025: другі візіт для рэалізацыі праекта і стварэння мастацкіх работ.
– Верасень-лістапад 2025: экспазіцыя праекта падчас Chiba City Arts Triennale 2025 і ўдзел у мерапрыемствах.
– Лістапад-снежань 2025: дэмантаж інсталяцый і праектаў.

Прапануецца:
– Бюджэт на стварэнне праекта (да 2 мільёнаў JPY)
– Удзел у воркшопах, лекцыях і іншых мерапрыемствах, каб пашырыць праекты
– Аплата авіяпералёту (туды і назад паміж краінай пражывання мастака і Японіяй)
– Пражыванне ў Чыбе падчас рэалізацыі праекта.

Ддл: 27 студзеня 2025.
Даведацца больш.

***
Маем extreme-статус у Беларусі.
Нашы бяспечныя каналы: sekktor.online | Instagram | Падтрымаць

#арт #перформанс #дызайн #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты