Loeb Fellowship 2025-2026 – #стыпендыя ў Harvard Graduate School of Design у #ЗША Для каго: грамадс…

Loeb Fellowship 2025-2026 – #стыпендыя ў Harvard Graduate School of Design у #ЗША

Для каго: грамадскія лідары/-кі, #актывісты/-кі, #журналісты/-кі, #архітэктары/-кі, #урбаністы/-кі, #дызайнеры/-кі, #тэхнолагі/-ні, #палітыкі/-ні, #творцы, #мастакі публічнай прасторы і стваральнікі/-цы культурнай палітыкі.

Loeb Fellowship падтрымлівае прафесіяналаў з дасягненнямі ў сваіх галінах, якія фарміруюць будучыню архітэктуры, урбанізму і культурнай палітыкі. На працягу акадэмічнай праграмы ўдзельнікі ўзмацняюць свае прафесійныя кампетэнцыі, вывучаюць новыя падыходы і пашыраюць сетку прафесійных кантактаў.

Прапануецца:
– Стыпендыя 57,500 USD на акадэмічны год
– Бескаштоўнае навучанне і даследаванні ў Гарвардзе і MIT
– Удзел у прафесійных мерапрыемствах: лекцыі, выставы, сімпозіумы
– Магчымасць рэалізаваць уласны праект, сімпозіум ці выставу
– Жыллё ў Кембрыджы
– Гранты на паездкі дадому раз на семестр
– Далучэнне да глабальнай сеткі выпускнікоў.

Ддл: 6 студзеня 2025.
Даведацца больш.

#грамадскія_праекты #урбанізм #дызайн #архітэктура #мастацтва #гарадскія_прасторы #актывізм