Заўтра ў #Варшава адбудзецца #фестываль свядомага спажывання Для каго: #актывісты, #мастакі, #творц…

Заўтра ў #Варшава адбудзецца #фестываль свядомага спажывання

Для каго: #актывісты, #мастакі, #творцы і ўсе зацікаўленыя.
Калі: 21 снежня, 10:00 – 17:00.
Дзе: Мультыкультурны цэнтр (Jagiellońska 54).

У праграме гэтай падзеі, прысвечанай экалагічнаму і ўстойліваму ладу жыцця, вас чакаюць:
– Майстар-класы: аромадыягностыка, выраб брошак, роспіс шопераў і іншыя
– Прэзентацыі: сучасныя трэнды спажывання, небяспека мікрапластыка, сэканд-хэнды і г.д.
– Зона абмену: адзенне, цацкі
– Віктарына пра fast & slow fashion
і іншыя актыўнасці.

Мовы фестывалю: польская, украінская, беларуская, англійская.

Уваход вольны, але некаторыя майстар-класы патрабуюць папярэдняй рэгістрацыі!

Напрыклад, патрэбна рэгістрацыя на варкшоп па вязанні шопераў з пражы, скручанай з сэканд-хэндаўскіх швэдраў, ад праекта „Sviadomy šyk“.

Даведацца больш.

***
Тэлеграм-каналу @sekktor нададзены статус extreme-матэрыялаў.
Запрашаем заставацца на сувязі на: sekktor.online | Instagram || Падтрымаць

#арт #мастацтва #экалогія #эка_актывізм #Польшча