Варкшоп у Вільнюсе для журналісцкай супольнасці. «Інклюзіўная журналістыка: Як пісаць пра ўразлівыя…

Варкшоп у Вільнюсе для журналісцкай супольнасці. «Інклюзіўная журналістыка: Як пісаць пра ўразлівыя групы так, каб нікому не нашкодзіць»

Крызісныя часы робяць уразлівымі ўсё больш шырокія групы беларускага грамадства і адначасова вядуць да змяншэння іх прысутнасці ў медыя. Каб шукаць шляхі для змянення гэтай сітуацыі, мы запрашаем журналістаў і журналістак правесці разам 6-7 снежня (пятніца-субота) на інтэрактыўным варкшопе ў Вільнюсе.

На ім вы не толькі даведаецеся, але і паспрабуеце на практыцы розныя крэатыўныя падыходы інклюзіўнай журналістыкі для якаснага вяртання ў медыйную прастору «нябачных» людзей з уразлівых груп. Разам мы будзем распрацоўваць рэальныя крокі да інклюзіі, якія могуць зрабіць усе медыя, незалежна ад даступных ім рэсурсаў.

Мінімум тэорыі і шмат сумеснай працы дапамогуць разабрацца ў тэме як тым, хто не мае досведу працы ў сацыяльнай журналістыцы, так і тым, хто хоча пашырыць свае кампетэнцыі ў гэтым кірунку.

Што вас чакае?

Маніторынг. Даведаецеся на канкрэтных прыкладах з унікальнага даследавання, як выкарыстанне СМІ дыскрымінацыйнай лексікі і акцэнтаванне ўвагі на асаблівасцях людзей вядзе да абвастрэння праблемы сацыяльнай ізаляцыі. Абмяркуеце, як гэта ўплывае на журналісцкую працу і давер да СМІ.

Эксперымент. Адшукаеце новыя падыходы да пераадолення стэрэатыпаў у фармаце Living Labs: не толькі праз выбар тэм і ракурс падачы інфармацыі, але і праз падбор карэктнай лексікі і тону камунікацыі.

Практыка. Паспрабуеце інструменты, якія дапамагаюць развіваць адчувальнасць да мовы варожасці і дыскрымінацыі, падвышаюць якасць журналісцкіх матэрыялаў.

Бонус. Атрымаеце тэхнікі інтэрв’ю, якія дапамагаюць раскрыць герояў і гераінь праз канцэпцыю people-first language, а таксама чэк-лісты для стварэння інклюзіўных гісторый і базу спасылак на карысныя рэсурсы.

6 снежня 10:00–17:00, 7 снежня 10:00–14:00.
цэнтр Вільнюса.

Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы адкрытая да 20 лістапада ўключна.

Вынікі адбору будуць паведамлены не пазней за 25 лістапада ўключна. Дакладнае месца і праграму варкшопа мы паведамім асобным лістом удзельні_цам, якія пройдуць верыфікацыю і адбор.

Для тых, хто жыве не ў Вільнюсе, прадугледжана пакрыццё выдаткаў на дарогу (цягнік/аўтобус) і пражыванне.

Варкшоп правядзе медыяэкспертка з 25-гадовым досведам працы ў беларускай сацыяльнай журналістыцы. Некалькі гадоў запар яна была лідэр-трэнеркай Школ сацыяльнай і канструктыўнай журналістыкі, ладзіла аўтарскія курсы і трэнінгі для трэнер_ак краін Усходняга партнёрства па інклюзіўнай журналістыцы. З’яўляецца прадукт-мэнэджаркай электроннага дапаможніка «Медыярашэбнік пра розных людзей».

Мерапрыемства ладзяць арганізацыя ІншыЯ і аб’яднанне беларусаў Нямеччыны Razam e.V. у партнёрстве з Press Club Belarus.

Па ўсіх пытаннях датычных рэгістрацыі і правядзення варкшопа звяртайцеся на пошту [email protected] з адпаведнай пазнакай у тэме ліста.

Дзяліцеся анонсам з тымі, каму гэта можа быць цікава і карысна.

@theothersby

Падтрымаць| Падпісацца на рассылку| Стаць валанцёр_кай

#іншыя #варкшоп