Bibliothek Andreas Züst – творчая #рэзідэнцыя ў #ШвейцарыяДля каго: #кульдзеячы і #творцы розных ды…

Bibliothek Andreas Züst – творчая #рэзідэнцыя ў #Швейцарыя

Для каго: #кульдзеячы і #творцы розных дысцыплін.
Калі: 21 ліпеня – 31 жніўня 2025.

Запрашаюць творцаў з наступных дысцыплін: #візуальныя_мастацтвы, #літаратура, новыя #медыя, #музыка, #тэатр, #дызайн, #архітэктура, #кіно, #фатаграфія і сумежныя з мастацтвам дысцыпліны.
Цікавіць асэнсаванне бібліятэкі як месца ведаў – рэзідэнты павінны даследаваць культурнае поле і тое, што выходзіць за яго межы. Асабліва цікавяць праекты, якія датычацца бібліятэкі ў цэлым. Заяўкі ад сем’яў ці творцаў з дзецьмі вітаюцца. Рэзідэнцыя накіравана на тых, хто пражывае ў Еўропе, аднак патрабаванне – мець дазвол на ўезд у Швейцарыю.

Арганізатары прапануюць:
– пражыванне
– працоўную прастору
– харчаванне
– праязны
– стыпендыю на іншыя выдаткі 750 CHF (па дамоўленасці).

Ддл: 15 снежня.
Падаць заяўку.

#арт #мастацтва #міждысцыплінарныя_праекты