Сусветны дзень жаночага прадпрымальніцтва ў #Варшава, #ПольшчаКалі: 19 лістапада з 15.30.Дзе: Conne…

Сусветны дзень жаночага прадпрымальніцтва ў #Варшава, #Польшча

Калі: 19 лістапада з 15.30.
Дзе: Connect Wine & Coffee (Chmielna 98).

Вас чакаюць майстар-класы ад паспяховых беларусак, кожная з якіх ператварыла свае ідэі ў сапраўдны бізнес, дыскусіі і нэтворкінг з прадпрымальнікамі і эксперткамі, дэгустацыя вінаў, сюрпрызы і падарункі, элегантная атмасфера і новыя знаёмствы.

Праграма:
Тайм-менеджмент для балансу бізнесу і асабістага жыцця
Новая бізнес-рэальнасць: супрацоўніцтва чалавека і AI
Воркшоп #прадавайцебеларускае: як здзяйсняць вялікія грамадскія змены малымі, дасяжнымі зараз крокамі. І пры чым тут продажы?
Як хобі ператварыць у бізнес
Архетыпы і іх уплыў на бізнес
Удава Кліко: як Барбі-Ніколь Понсардэн-Кліко ператварыла стратны вінаробны бізнэс у вінную імперыю.

Удзел – за данат на дапамогу пісьменніцы і грамадскай дзяячцы Валярыне Куставай (яе гісторыя ў профілі).

Падрабязней.

#майстар_клас #адукацыя #грамадскія_праекты