#IamRemarkable – анлайн-#воркшоп аб тым, як «хваліць сябе» і казаць пра свае дасягенніДля каго: #ку…

#IamRemarkable – анлайн-#воркшоп аб тым, як «хваліць сябе» і казаць пра свае дасягенні

Для каго: #кульдзеячы, #творцы, #арт_менеджары, #прадзюсары, #куратары, #даследчыкі і інш.
Калі: 13 лістапада ў 20:00 (па Мінску).

#IamRemarkable – гэта магчымасць умацаваць упэўненасць у сабе і развіць навыкі самапрэзентацыі разам з эксперткай Ксеніяй Мартуль – SAP-кансультанткай і спецыялісткай па камунікацыях з больш чым 10-гадовым вопытам.

На воркшопе вы:
Даведаецеся, як упэўненасць і прызнанне ўласных дасягненняў уплываюць на кар’ерны рост.
Вызначыце асабістыя бар’еры і стэрэатыпы, якія перашкаджаюць заяўляць аб сваіх поспехах.
Створыце спіс сваіх унікальных якасцяў.
Патрэніруецеся казаць аб сваіх дасягненнях у розных сітуацыях
Атрымаеце чэк-ліст #IamRemarkable для далейшага развіцця

Воркшоп будзе практычным, таму трэба будзе актыўна ўдзельнічаць і ўключацца.

Зарэгістравацца.

#майстар_клас #сацыяльная_праца #грамадскія_праекты