Беларуская незалежная кінаакадэмія збірае праекты для чарговага пітчынгу на Еўрапейскім кінарынку «…

Беларуская незалежная кінаакадэмія збірае праекты для чарговага пітчынгу на Еўрапейскім кінарынку «Берлінале» ў #Берлін, #Германія

Для каго: #рэжысёры, #прадзюсары, #куратары, #аператары і інш. #творцы #кіно.
Калі: люты 2025.

Запрашаюць дасылаць кінапраекты на розных стадыях працы на ўдзел у пітчынгу для міжнароднай кінасупольнасці. Падзея мае адбыцца ў межах Еўрапейскага кінарынку 75-га Берлінскага міжнароднага кінафестывалю, з дасланых заявак да пітчынгу будуць адабраныя да 10 ўдзельнікаў.

Гэта будзе ўжо трэці Еўрапейскі кінарынак «Берлінале», дзе прэзентуюцца кінапраекты незалежных беларускіх фільмэйкераў у пошуку партнёраў і фінансавання. Мэта BIFA – сабраць праекты ігравых, дакументальных, анімацыйных поўнаметражных фільмаў, якія паводле фармату і амбіцыяў маюць на мэце развіццё ў міжнароднай кінаіндустрыі ды патрабуюць для гэтага падтрымання, таксама разглядаюцца праекты гібрыдных жанраў.

Ддл: 15 лістапада.
Падаць заяўку.

#відэа #аўдыёвізуальныя_мастацтвы #публічныя_прасторы