Для каго:#творцы розных дысцыплін. Калі: 3 сакавіка – 2 чэрвеня 2025 ці 25 жніўня – 24 лістапада.
Riddergade AIR – гэта мастацкая платформа, размешчаная ў самым сэрцы Ютландыі, дзе мастакі могуць развівацца і пагружацца ў сваю мастацкую практыку і ўмацоўваць сваю сетку. Дзякуючы Riddergade AIR, Viborg Kunsthal прапануе мастакам добрыя памяшканні для майстэрняў, дапамогу ў выкананні задач практычнага і мастацкага характару, а таксама доступ да шырокай мясцовай, нацыянальнай і міжнароднай сеткі кантактаў.
Арганізатары прапануюць: – пражыванне – праезд – майстар-класы – стыпендыю 5000 DKK / месяц – абмен досведам з супрацоўнікамі мастацкай галерэі, мясцовымі мастакамі, куратарамі і іншымі дзеячамі – мясцовую сетка валанцёраў-суарганізатараў, якія пазнаёмяць з мясцовымі асаблівасцямі.