IFAE MediaLab – #школа журналістыкі ў #Варшава, #Польшча Для каго: беларусы з Польшчы і Літвы, якія…

IFAE MediaLab – #школа журналістыкі ў #Варшава, #Польшча

Для каго: беларусы з Польшчы і Літвы, якія маюць невялікі досвед працы ў рэдакцыях беларускіх #медыя (да 1 года) альбо толькі плануюць паспрабаваць сябе ў журналістыцы.
Калі: 31 кастрычніка – 3 лістапада.

Запрашаюць прайсці практычны інтэнсіў з журналістамі-прафесіяналамі і атрымаць дадатковыя анлайн-заняткі. Вы навучыцеся пісаць навіны, праводзіць інтэрв’ю, здымаць #відэа, ствараць эксплэйнеры і інфаграфіку, пазнаёміцеся з прафесійнымі і этычнымі стандартамі журналістыкі, засвоіце карысныя інструменты і сервісы (у тым ліку штучнага інтэлекту). Адметнасцю Школы стане анлайн-стажыроўка ўдзельнікаў Школы ў рэдакцыях беларускіх медыя ў лістападзе-снежні.

Удзельнікі, якія пройдуць увесь цыкл навучання, атрымаюць сертыфікаты пра сканчэнне Школы журналістыкі.

Магчымы ўдзел людзей і з іншых краін у выпадку вашай гатоўнасці самастойна кампенсаваць свой праезд.

Ддл: 20 кастрычніка.
Падаць заяўку.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты