Праграма MOST і Гётэ-Інстытут у Літве запрашае экспертаў ды экспертак да супрацы!Экперты ды экспертк…

Праграма MOST і Гётэ-Інстытут у Літве запрашае экспертаў ды экспертак да супрацы!

Экперты ды эксперткі мусяць быць дасведчынымі ў адной з шасці прафесійных сфер: грамадства, культура, бізнэс, адукацыя, ахова здароўя, устойлівае развіццё.

Асноўной задачай будзе ацэнка заявак на праграму стажыровак MOST IV па дадзеных крытэрыях, а таксама падтрымка беларускіх прафесіяналак ды прафесіяналаў у планаванні стажыровак, пошуку ды ўсталяванню сувязяў з партнерамі ў EC. Тасама чакаецца, што тэматычныя эксперты ды эксперткі будуць спрыяць прасоўванню праграмы ў сваім прафесійным асяроддзі, развіццю супольнасці выпускнікоў праграмы.

Актыўная фаза супрацы пачнецца з лістапада 2024 года і працягнецца да жніўня 2027 года. Заяўкі прымаюцца да 25 кастрычніка 2024 года.

Больш падрабязна пра ўмовы супрацы і падачу заявак вось тут.

#EU4Belarus #ЕСдляБеларусі