Апошні пітчынг у гэтым сезоне ад «Культурнага Кода» Калі: 30 траўня ў 17.00 (па Варшаве). Запрашюць …

Апошні пітчынг у гэтым сезоне ад «Культурнага Кода»

Калі: 30 траўня ў 17.00 (па Варшаве).

Запрашюць як дасведчаныя каманды, так і навічкоў патэсціць свае ідэі і прэзентаваць праекты, звязаныя з ІТ і культурай. А паколькі ў гэтым сезоне гэта апошні пітчынг, арганізатары прыдумалі круты прыз паводле самага галоўнага запыту.

Воля Кавальская – адмыслоўца фандрайзу – дапаможа пераможцу напісаць грантавую заяўку і падаць яе на абраны конкурс.

Рэгістравацца на пітчынг могуць таксама праекты, якія ужо рэгістраваліся раней, але не перамаглі.

Як заўсёды, прыкладны таймінг – 5 хвілін пітча + 5-7 хвілін на абмеркаванне кожнага праекта. Найлепшага ўдзельніка традыцыйна абіруць галасавалкай у чаце і ппрылюсуюць да вынікаў балы ад журы.

Ддл
: 29 траўня (23.59 СЕТ).
Зарэгістравацца.

Праект «Культурны Код» фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.

#пітчынг #рэгістрацыя #EU4Culture