Заўтра адбудзецца новая анлайн-#дыскусія ў рамках серыі #BIT_talks ад Беларускага Інстытута тэатраТэ…

Заўтра адбудзецца новая анлайн-#дыскусія ў рамках серыі #BIT_talks ад Беларускага Інстытута тэатра

Тэма сустрэчы — “Беларускі тэатр у Беларусі”.

Разам з эксперткай абмеркуем будучыню беларускага тэатра ў Беларусі: ад яго магчымай “смерці” да перспектыў. Які шанец існуе для развіцця незалежнага тэатральнага мастацтва ў Беларусі сёння і якія даследаванні паказваюць тэндэнцыі апошніх гадоў?

Мадэратарка дыскусіі – даследчыца і куратарка Таццяна Арцімовіч.

Калі: 9 кастрычніка, серада, 19:00 СЕТ/ 20:00 Мінск
Дзе: ZOOM.
Зарэгістравацца можна да серады 17:00 СЕТ.