Засталося тры дні, каб даць сваю адзнаку ўмовам і стану вашай дзейнасці ў сферы беларускай культуры…

Засталося тры дні, каб даць сваю адзнаку ўмовам і стану вашай дзейнасці ў сферы беларускай культуры!

Калі вы працуеце ў:
⁃ Арганізацыі грамадзянскай супольнасці
⁃ Нефармальнай ініцыятыве
⁃ Культурніцкай кампаніі
⁃ Творчым звязе ці калектыве
⁃ Камерцыйнай арганізацыі
⁃ Установе культуры і да т. п.,

калі ласка, прайдзіце гэтую апытанку.

Яе запаўненне зойме 15–20 хвілінаў, а вашыя адказы дапамогуць даследчыкам зафіксаваць актуальны стан рэчаў у полі арганізацый, што дзейнічаюць у культурніцкім сектары сёння, зразумець, якія праблемы хвалююць дзеячаў беларускай культуры, каб надалей прапаноўваць мерапрыемствы і праекты для іх вырашэння. Вынікі будуць апублікаваныя цягам некалькіх тыдняў і прызначаныя стаць карыснымі і для вашай працы!

Даследаванне ладзіцца актараў культурніцкага поля Беларускай Радай культуры і Дацкім інстытутам культуры. Апытанне ананімнае, арганізатары гарантуюць, што ўся атрыманая інфармацыя будзе выкарыстоўвацца толькі ў абагульненым выглядзе, звесткі, што дазваляюць ідэнтыфікаваць удзельнікаў асабіста або арганізацыю, не будуць апублікаваныя. Усе нязручныя пытанні можна прапусціць.

Ддл: 11 кастрычніка.