Праграма анлайн-падтрымкі беларускіх стартапаў за мяжой Для каго: стартапы з беларускімі каранямі, …

Праграма анлайн-падтрымкі беларускіх стартапаў за мяжой

Для каго: стартапы з беларускімі каранямі, якія базуюцца за мяжой і не ажыццяўляюць сваю дзейнасць у Беларусі і Расіі.

Стартавала сумесная праграма ад WESTART і EBRD па даступнай анлайн-падтрымцы беларускіх стартапаў за мяжой ад вядучых беларускіх заснавальнікаў, інвестараў і экспертаў.

На спецыяльнай анлайн-платформе xmentor.pro можна выбраць сабе ментара і атрымаць да 3-х бясплатных ментар-сесій па найбольш папулярных і запатрабаваных запытах. За новымі ментарамі, навінамі праграмы і платформы можна сачыць у Telegram-канале платформы.

#адукацыя #майстар_клас #грамадскія_праекты