El Graner: Arts Factory – #конкурс_грантаў на праекты па танцу і выканальніцкім мастацтве ў #Іспані…

El Graner: Arts Factory – #конкурс_грантаў на праекты па танцу і выканальніцкім мастацтве ў #Іспанія

Для каго: #рэжысёры, #перформеры, #акторы, #харэографы, #танцоры і інш.
Калі: студзень – снежань 2025 (рэалізацыя праектаў).

Міжнародным творцам прапануюць наступныя грантавыя праграмы:
– праекты на стадыі вытворчасці, 3300 EUR
– праекты на стадыі даследаванняў, 2300 EUR
– сцэнічнае даследаванне святла і гуку, 1800 EUR
– практычныя метадалогіі, прафесійная супольнасць і непрафесійная супольнасць, 2000 EUR.

У дадатак да грантавага фінансавання ёсць магчымасць пакрыцця камандзіровачных выдаткаў або мастацкага настаўніцтва ў залежнасці ад праекта.

Можна падаць заяўку на 2 тыпы грантаў, аднак калі арганізатары абяруць праект, творцы атрымаюць 1 #грант.

Ддл: 15 кастрычніка.
Падаць заяўку.

#выканальніцкія_мастацтвы #перформанс #танец #харэаграфія #тэатр #музыка #міждысцыплінапныя_праекты