«Школа маладога пісьменніка» – літаратурны анлайн-#курс
Для каго: маладыя #аўтары і #літаратары. Калі: лістапад 2024 – травень 2025, па суботах.
Гэта нефармальны адукацыйны праект для маладых літаратараў. На практычных занятках, лекцыях і майстар-класах аўтары і аўтаркі вучацца аналізаваць творы папярэднікаў, пісаць свае тэксты, а таксама слухаць сябе ды абмяркоўваць творы сваіх аднагрупнікаў.
Сёлета ў Школе выкладаюць Ульяна Верына, Віктар Жыбуль, Марына Казлоўская і Андрэй Хадановіч – літаратары, педагогі, даследчыкі і навукоўцы са шматгадовым вопытам творчай працы.