Увага, апытанка! Яе вынікі будуць карысныя і для вашай працы ў беларускім культ. полі!
Беларуская Рада культуры і Дацкі інстытут культурыладзяць даследаванне актараў культурніцкага поля і запрашаюць прайсці апытанне. Калі вы працуеце ў сферы культуры і прадстаўляеце суполку любога тыпу (арганізацыю грамадзянскай супольнасці, нефармальную ініцыятыву, культурніцкую кампанію, творчы звяз ці калектыў, камерцыйную структуру ці ўстанову культуры), то гэтая анкета — для вас.
Яе запаўненне зойме 15–20 хвілінаў, а вашыя адказы дапамогуць даследчыкам зафіксаваць актуальны стан рэчаў у полі арганізацый, што дзейнічаюць у культурніцкім сектары сёння, зразумець, якія праблемы хвалююць дзеячаў беларускай культуры, каб у будучыні разам шукаць шляхі для іх вырашэння.
Апытанне ананімнае, арганізатары гарантуюць, што ўся атрыманая інфармацыя будзе выкарыстоўвацца толькі ў абагульненым выглядзе, ніякія звесткі, што дазваляюць ідэнтыфікаваць удзельнікаў асабіста або арганізацыю, не будуць апублікаваныя. Больш за тое, вы заўсёды можаце абраць варыянт “прапусціць пытанне”.