Адчынена рэгістрацыя для ўдзельнікаў на Арт Маркет 6 і 7 ліпеняПросяць звярнуць увагу на наступныя м…

Адчынена рэгістрацыя для ўдзельнікаў на Арт Маркет 6 і 7 ліпеня

Просяць звярнуць увагу на наступныя моманты:

1⃣З гэтага часу з вамі будуць звязвацца па электроннай пошце, якую вы пішаце ў заяўцы.

2⃣У заяўцы трэба пакінуць нумар тэлефона, куды вам адправяць смс, каб вы праверылі пошту, паспелі адправіць свае фатаграфіі для рэкламных пастоў. Вы будзеце атрымліваць 2-3 смс перад маркетам і нічога больш.

3⃣Абнавілі рэгламент маркета і рэкамендуюць азнаёміцца з ім. Запаўненне формы рэгістрацыі = вашай згодзе з рэгламентам.

4⃣ 1 Майстар (брэнд) = 1 заяўка. Кожны запаўняе сам за сябе. У вас ёсць магчымасць пакінуць каментар, з кім разам будзеце стаяць на адным стале, побач з кім вас паставіць і г. д.

5⃣Маркет доўжыцца 2 дні. Вы можаце выбраць, 1 дзень (суботу ці нядзелю) вы будзеце ўдзельнічаць ці два дні.

Па ўсіх пытаннях пішыце ў Instagram або на пошту [email protected]

Зарэгістравацца.