Big Tech and Counter-Technologies – #рэзідэнцыя і выставы па тэхналагічным мастацтве ў Балонні, #Іт…

Big Tech and Counter-Technologies – #рэзідэнцыя і выставы па тэхналагічным мастацтве ў Балонні, #Італія

Для каго: #творцы розных дысцыплін.
Калі: тыдзень у кастрычніку.

Запрашаюць з праектамі, якія даследуюць уплыў тэхналогій на фарміраванне матэрыяльнай, палітычнай і афектыўнай культуры. Цікавяць розныя фарматы ад мікрачыпаў да малюнкаў, якія генерыруюцца штучным інтэлектам. Гэта можа быць візуальнае #мастацтва, #дызайн, архітэктура, #даследванні і крытычная тэорыя. Працы павінны быць адаптаваныя да двух выставачных фарматаў і лёгка мантавацца ў розных месцах.

Арганізатары прапануюць:
– пражыванне
– харчаванне
– працоўную прастору
– 2 выставы праектаў
– ганарар 1200 EUR
– вытворчы бюджэт 1000-3000 EUR.

Ддл: 23 чэрвеня.
Падаць заяўку.

#арт #media_art #new_media_art #міждысцыплінарныя_праекты