Стартуе анлайн-курс для моладзі «skillset»! «skillset» — гэта твая магчымасць асвоіць карысныя ўмен…

Стартуе анлайн-курс для моладзі «skillset»!

«skillset» — гэта твая магчымасць асвоіць карысныя ўменні і пракачаць сябе да новага ўзроўню. Цябе чакаюць серыя анлайн-вэбінараў з практычнымі парадамі ад экспертак і экспертаў.

✦ Для каго: людзі ад 18 да 31 года (узроставыя адмежаванні могуць быць пашыраныя)
✦ Калі: з 30 верасня па 28 кастрычніка
✦ Час: тры сустрэчы на тыдзень, а 19-й (па Мінску)
✦ Фармат: вэбінары па 1,5 гадзіны.

На сустрэчах ты зможаш навучыцца фінансавай пісьменнасці, псіхалагічнай устойлівасці, эфектыўна нэтворкацца, пераўтвараць ідэі ў праекты, тайм-менеджменту, крэатыўнасці, асвоіш АI і асертыўную камунікацыю.

Кожная сустрэча — гэта жывы аповед, прыклады і рэальныя кейсы ад топавых эксперт_ак, дзе ты адразу зможаш прымяняць новыя веды.

Далучайся да курса — разблакуй свае навыкі!

Ддл: 26 верасня.
Рэгістрацыя.

#адукацыя #трэнінг