«Далягляд» – падкаст пра беларускую фатаграфію Госця другога эпізоду падкасту Далягляд – Вольга Буб…

«Далягляд» – падкаст пра беларускую фатаграфію

Госця другога эпізоду падкасту Далягляд – Вольга Бубіч. Выпуск ужо дасяжны на асноўных платформах: Spotify, Apple Podcasts і YouTube.

Вольга Бубіч – фатографка, эсэістка, выкладчыца, перакладчыца і рэв’юерка фотакніг. З пачатку 2000-х займаецца культурнай журналістыкай, з’яўляецца аўтаркай больш за 300 тэкстаў, інтэрв’ю і рэцэнзій на падзеі ў свеце беларускай фатаграфіі, культуры і мастацтва. З 2020 – вывучае тэму калектыўнай памяці, амнэзію як ідэалагічную стратэгію рэпрэсіўных дзяржаў і памяць аб траўматычным мінулым Еўропы.

У другім эпізодзе распавядуць пра праекты Вольгі Бубіч «Больше, чем Я» і «Искусство (не) помнить», абмяркуюць, як паўплываў на беларускіх дзяцей досвед наведвання еўрапейскіх краін па чарнобыльскай праграме, пагутараць пра важнасць ведання сямейнай гісторыі, пра калектыўную памяць і «бяспамяцтва» беларусаў.

Слухаць падкаст.

#фатаграфія #візуальныя_мастацтвы #адукацыя