Leaders in Exile: ‘Future of Belarus’ – гібрыдная праграма стыпендый для маладых беларускіх лідараў…

Leaders in Exile: ‘Future of Belarus’ – гібрыдная праграма стыпендый для маладых беларускіх лідараў_к і праваднікоў перамен ў #Вялікабрытанія

Для каго: #актывісты, прадстаўнікі #НДА, #культдзеячы, #творцы, #медыя і інш. у выгнанні (ад 25 да 35 гадоў).
Калі: кастрычнік 2024 – люты 2025.

Праграма аб’ядноўвае беларускіх прафесіяналаў з розных сектараў, якія працуюць над паляпшэннем кіравання, справядлівасці і ўстойлівасці ў сваім грамадстве і за яго межамі. Праграма складаецца з серыі анлайн-семінараў, пасля якіх адбудзецца тыднёвая праграма ў Вялікабрытаніі. Кожны стыпендыят будзе ўдзельнічаць у асноўных групавых семінарах і візітах, а таксама мець індывідуальныя сустрэчы.

Гэтая #стыпендыя пакрые:
– праезд
– суткавыя
– выдаткі на візу
– паездкі па Вялікабрытаніі ў адпаведнасці з патрабаваннямі праграмы
– выдаткі, звязаныя з семінарамі, наведваннямі, сустрэчамі і г.д.

Ддл: 23 чэрвеня.
Падаць заяўку.

#грамадскія_праекты #актывізм #курс #адукацыя #exile