Праграма падтрымлівае творцаў і даследчыкаў, якія працуюць у галіне #мастацтва, гуманітарных ды сацыяльных навук і імкнуцца рэалізаваць даследчы праект у кантэксце Паўднёвай Азіі, Заходняй Азіі і Афрыкі. Запрашаюць візуальных мастакоў і творцаў гуку, архітэктараў, пісьменнікаў, незалежных выдаўцоў, рэжысёраў-дакументалістаў, педагогаў, географаў, гісторыкаў, эканамістаў і іншых. Абмежаванняў па нацыянальнасці няма.
Праекты павінны быць рэалізаваны на працягу 2 гадоў.
Арганізатары прапануюць: – гранты для фізічных асоб да 5000 USD – грант для дуэтаў/калектываў да 10 000 USD – грант для незалежных выдаўцоў да 10 000 USD.