Breaking
22 Верас 2024, Няд

Hučna Fest-2024 шукае валанцёраў_к – ддл ужо сёння, #Варшава, #Польшча Калі: 29 чэрвеня.На беразе …

*

Hučna Fest-2024 шукае валанцёраў_к – ддл ужо сёння, #Варшава, #Польшча

Калі: 29 чэрвеня.

На беразе Віслы зноў пройдзе вялікі Hučna Fest з актуальнай беларускай музыкай, знакамітымі імёнамі СучБелЛіта, сучасным мастацтвам і актывізмам. Чакаюць заяўкі ад недзяржаўных арганізацый, ініцыятыў і праектаў, якія жадаюць распавесці пра сваю дзейнасць шырокай аўдыторыі.

Шукаюць у каманду супергерояў_аінь, якія дапамогуць:
рыхтаваць пляцоўкі да фестывалю, насіць і расстаўляць рэчы і гэтак далей
суправаджаць розныя пляцоўкі падчас фестывалю на месцы
тусавацца і атрымліваць асалоду ад фестывалю
дапамагаць наведвальніцам і наведвальнікам з навігацыяй па фестывалю
збіраць рэчы з лакацыі, грузіць іх у аўто
прыбраць смецце і вярнуць бераг Віслы ў той стан, які быў да фестывалю.

Ддл: 20 чэрвеня.
Падаць заяўку.

#музыка #міждысцыплінарныя_праекты #арт