Для каго:#даследчыкі з Усходняй Еўропы. Калі: кастрычнік 2024 – снежань.
Цэнтр літаратурных і культурных даследаванняў ім. Ляйбніца запрашае папрацаваць у праекце «Адаптацыя і радыкалізацыя. Дынаміка масавай культуры ў даваеннай Усходняй Еўропе». Праграма падтрымлівае праекты ў галіне даследаванняў папулярнай культуры.
Арганізатары прапануюць: – стыпендыю 2000 EUR / месяц – працоўную прастору – доступ да навуковай бібліятэкі – міждысцыплінарнае і міжнароднае даследчае асяроддзе – удзел у навукова-даследчай дзейнасці праектнай групы і ZfL – зваротную сувязь і кансультаванне – магчымасць прэзентаваць свой праект.