Музей і калекцыі: новы выпуск падкаста пра сучаснае беларускае мастацтва ад каманды Open Muzej Госц…

Музей і калекцыі: новы выпуск падкаста пра сучаснае беларускае мастацтва ад каманды Open Muzej

Госцяй эпізоду стала мастацтвазнаўца, культуралагіня і куратарка Вольга Архіпава. Працяглы час Вольга з’яўлялася вядучай навуковай супрацоўніцай аддзела сучаснага беларускага мастацтва ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Другі госць – мастак, куратар і архівіст Андрэй Дурэйка. У 2018 годзе Андрэй стаў сукуратрам крайняй эдыцыі праекта ZBOR – выставы-даследавання гісторыі сучаснага мастацтва Беларусі за апошнія 30 гадоў.

У размове параўнаюцца падыходы да працы са зборамі беларускага мастацтва.

Выпуск даступны на платформах Spotify, Apple Podcasts, Google Podcasts і Castbox па спасылцы.

Слухаць падкаст.

#музыка #адукацыя #мастацтва