International Society for the Performing Arts (ISPA) дае доступ да сваёй глабальнай сеткі прафесіяналаў у галіне выканальніцкіх мастацтваў на 1 год для менеджараў з 5+ гадамі досведу з краін, якія развіваюцца. Адабраныя ўдзельнікі і ўдзельніцы далучацца да праграмы, якая складаецца з некалькіх кампанентаў:
– Сяброўства ў ISPA з доступам да ўсіх пераваг сяброўства, уключаючы анлайн-праграмы і эксклюзіўны кантэнт
– Кангрэс ISPA у Нью-Ёрку 14-16 студзеня 2025 разам з глабальнай супольнасцю лідэраў мастацтваў
– Навучальныя праграмы і бесперапынны абмен досведам, у тым ліку праз #ментарства.
Праграма прызначана для тых, хто займаецца кіраваннем прафесійнымі выканальніцкімі мастацтвамі і імкнецца павысіць глабальную злучанасць індустрыі.
Прадастаўляюцца:
⁃ Членства ў глабальнай сетцы лідараў у сферы #выканальніцкія_мастацтвы;
⁃ Грант на падарожжа, уключаючы суткавыя, пералёты і пражыванне.
⁃ Ментарская падтрымка і нетворкінг.
Ддл: 2 жніўня.
Даведацца больш.
#грант #сцэнічныя_мастацтвы #івэнт_менеджмент #культменеджары #прадзюсары