Cirkus Kolektiv: Outdoor Art Research Lab – #рэзідэнцыя па даследаванні вулічнага #мастацтва ў #Хар…

Cirkus Kolektiv: Outdoor Art Research Lab – #рэзідэнцыя па даследаванні вулічнага #мастацтва ў #Харватыя

Для каго: #творцы сучаснага цырка і вулічнага мастацтва.
Калі: сакавік – красавік 2025.

Рэзідэнцыя ў першую чаргу арыентавана на даследаванні і эксперыменты. Фінальная праца не абавязковая. Мэта праграмы – даць творцам прастору для новых ідэй. Чакаецца, што ўдзельнікі будуць узаемадзейнічаць як паміж сабой, так і з мясцовымі супольнасцямі. Цікавіць пераасэнсаванне грамадскіх прастор Спліта як месца сувязі і творчасці.

Арганізатары прапануюць:
– праезд
– пражыванне
– суткавыя 25 EUR / дзень
– ганарар за прэзентацыю на фестывалі Split Calling 2025 (кастрычнік 2025)
– вытворчыя выдаткі 500 EUR.

Ддл: 25 верасня.
Падаць заяўку.

#публічныя_прасторы #арт #міждысцыплінарныя_праекты