ЗАЯВА. Мы, удзельнікі Мемарандума: партыя “Народная Грамада”, партыя “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” і аргкамітэт па стварэнні партыі “Краіна для Жыцця” заяўляем:
Мы не згодныя з вынесеным на канферэнцыю “Новая Беларусь” рашэннем аб падаўжэнні легітымнасці С. Ціханоўскай пасля 2025 года. Яно прынятае з парушэннем дэмакратычных прынцыпаў і без узгаднення з большасцю палітычных структур. Лічым гэта стратэгічнай памылкай, якая гуляе на карысць рэжыму лукашэнкі і можа прывесці да расколу дэмакратычных сіл. Мы заклікаем распачаць дыялог з усімі дэмакратычнымі палітычнымі сіламі. Мы падкрэсліваем, што мэтай нашай барацьбы павінна быць змена рэжыму ў Беларусі і правядзенне свабодных дэмакратычных выбараў у нашай краіне. І мы будзем працягваць працу гэтым кірунку, нават у такіх умовах. Жыве Беларусь!