Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…

Алена Янушкоўская. https://www.facebook.com/share/p/diitnf87PzatrfEM/#жыццёапазіцыянера ЭХ, Міша! Н…

*

Алена Янушкоўская. https://www.facebook.com/share/p/diitnf87PzatrfEM/
#жыццёапазіцыянера

ЭХ, Міша! Ніякі ты не Каліноўскі!

Чарговае затрыманне. чарговы штраф у 40 базавых і 5 сутак арышту за ўдзел у мірных шэсцях і стрым з іх.

Як заўсёды, трымаюць у РАУС да ночы, 30 метраў на машыне І ты ўжо ў ІЧУ.

Служачыя ІЧУ сустракаюць як “добрую знаёмую”, з жартамі і прымаўкамі, вы ізноў да нас,мы сумавалі.
Робяць выгляд, што вельмі рады сустрэчы.

Так пацешна бачыць, як яны з сябе выціскаюць, ветлівасць, кляня пра сябе скаржніцу, ды пры тым і блогера-праўдаруба,
нікому ж не хочацца тлумачальныя пісаць цы зоркай Ютуба станавіцца.

З раніцы дагляд-праверка, гэтым разам іх так шмат. усе намеснікі, медыкі, прадольныя і невядома, хто яшчэ.

І сярод іх дзяжурны – прадольны.
Розныя людзі, мне распавядалі, пра яго жорсткасці, як ён любіць зневажаць, здзекавацца.

Інцыдэнтаў з ім не мела, але часта чула, як ён крычаў на людзей з іншых камер, ды і дзівацтвы за ім заўважала.

Маленькага росту, каротканогі карапуз, з ярка выяўленай монаброўю.
Начамі выскокваў на прадол і ў ва ўвесь голас, спяваў песні з трасянскім акцэнтам і гадзіна ад гадзіны жудасна завываў.

Мае суседкі па камеры звыкла становяцца тварам да сцяны, далоні, тыльным бокам да сценкі, ногі на шырыню плячэй.
Я стаю тварам да правяраючых.

І раптам ГЭТАЕ, як закрычыць-што ты стаіш, як на танцах. Хутка стала, як трэба!
Унутры ў мяне падкіпела і жорстка так кажу – прэдстаўцесь, калі ласка, чыіх халопаў будзеце?

А яно раз”юшылася, маску паказальным пальцам зрывае, крывымі ножкамі тупае, і гарлапаніць: Я – дзяжурны Каліноўскі!
Я служу рэжыму!

Усе замерлі ў шоку.

Каму ты служыш – перапытваю я. – Хіба не народу ты клятву даваў?
Прозвішча не ганьбі!

Тут жа выказала правяраючым, што яны дапускаюць да працы з безабароннымі людзьмі неадэкватных і будзе чарговая скарга.

Нас хутка змясцілі ў камеру, так і не завяршыўшы турэмны рытуал.

А далей падзеі развіваліся так.

Па прычыне маіх хвароб мне быў прапісаны пасцельны рэжым і большым часам я ляжала.
Мяне не прымушалі скручваць матрац і бялізну.
Але рэжымнай ТЛЕ то было невядома, як невядома, і то, што я блогер.

У Парыве здзейсніць сваю маленькую мсцю, заскочыўшы ў камеру, ён стаў пагражаць мне карцэрам, калі я не скручу ложак.

Натуральна, я гэта праігнаравала.

Праз пяць хвілін ён зноў уварваўся ў камеру. Страшна пуча вочы скруціў маё пасцельнае і дэманстратыўна кінуў на падлогу процілеглай камеры.

Не рэагую.

Тут прыходзіць іншы дзяжурны, вядзе мяне ў кабінет начальства на разбор скаргі.
Там, як звычайна, угаворваюць, яе забраць, не даваць ёй хады, і г. д.
І па асабістым дазволе начальства ў адказ іншую скаргу нас вядуць на шпацыр – у камеру, дзе адчыненыя вокны, а замест сцяны ў калідор, рашотка.

І тут з’яўляецца ўжо дасведчаны пра мяне
прадольны Каліноўскі.

Ціхенька так
– Алена Васільеўна, можна з вамі пагаварыць? запальнічку мне прыкурыць праз краты галантна цягне.

Як завуць цябе пытаюся?,
ён жаласна так Міііша.
Вы ж з мяне зорку Ютуба рабіць не будзеце?

Давай кажу дамовімся, калі да мяне дойдуць чуткі, што ты зноў над людзьмі здзекаваўся, то будзеш праслаўлены ў сеціве.

Абяцанне было дадзена, на тым і вырашыліі.
І пакуль я была на радзіме, слова Міша трымаў.

Але.

Эх, Міша, Міша,
даўно дайшлі да мяне чуткі, ды рукі не даходзілі,
але лепш позна чым ніколі.

Так што лаві славу, уся твая!

Частка 1.
https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=3686738778235326&id=100006977206423
Частка2.
https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=3687849764790894&id=100006977206423
Частка 3.https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=3691687674407103&id=100006977206423

Facebook (https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=3686738778235326&id=100006977206423)
Log in or sign up to view

Log in or sign up to view

See posts, photos and more on Facebook.