Няд. сак 30th, 2025
*

Я, Міронаў Ілля, як прадстаўнік Беларусі, яе грамадзянін, цвёрда перакананы, што “ўся ўлада належыць народу” (арт. 3, Канстытуцыя РБ), і гэтая ісціна не можа быць аспрэчана. На жаль, дзеянні так званага “КДБ РБ” відавочна не адлюстроўваюць волю беларускага народа. Гэтая структура праводзіць рэпрэсіі, запалохвае і абмяжоўвае свабоду грамадзян. Мы бачым гэта на прыкладзе (і на шматлікіх іншых):

Сення “КДБ РБ” прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» шэраг ініцыятыў і кааліцый

Так, спіс папоўнілі «Чат 97% ДКЖ», «Блок Пракоп’ева – Ягорава», «Голас Дыяспар – Адзінства па-над Межамі!», «Независимые белорусы» / «Незалежныя беларусы», «Грамадскі Рух “Краіна Для Жыцця”», «Аб’яднанне палітычных партый “Народная Грамада” і “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”», «Хопіць баяцца злаваць дзеда», «Наша справа».

Таксама ў адпаведным спісе пералічана больш за 120 чалавек, якія нібыта маюць дачыненне да вышэй названых ініцыятыў.

Беларускі народ не згодны з рэпрэсіўнымі дзеяннямі “КДБ РБ” і патрабуе іх спынення. Толькі мы самі можам спыніць гэтае зло і аднавіць свабоду і дэмакратыю ў нашай краіне. Я заклікаю ўсіх грамадзян Беларусі (якія знаходзяцца за мяжой, у бяспецы) не мірыцца з дыктатурай рэжыму лукашэнкі і выступаць супраць дзеянняў “КДБ РБ”!

Свабоду ўсім палітвязням!

Жыве Беларусь!