Ператрусы, арышты, канфіскацыі. Чальцы блоку “Салідарнасць” пад татальным прэсам чэкістаў: прадстаўн…

Ператрусы, арышты, канфіскацыі.

Чальцы блоку “Салідарнасць” пад татальным прэсам чэкістаў: прадстаўнікі рэжыма Лукашэнкі ціснуць на іх родных.

Але нашыя нязломныя лідары Павал Севярынец і Мікалай Статкевіч заўсёды даводзілі актывістам: “Галоўная мэта рэжыму запужаць. Пасеяць страх і сумнеў”.

Ад імя блоку “Салідарнасць” паведамляем наступнае.

Мы не баяліся чэкісцкіх аўтазакаў, мардаваротаў пад час акцый, прадажных г.з “суддзяў”, па факце мужчын у сукнях з гатовымі рашэннямі, рэжымнымі ківаламі. Такія “расправы” з прадстаўнікамі апазіцыі іх роднымі – прамы сігнал нам, што мы рухаемся ў правільным накірунку. Вяроўка на шыях мордаваротаў заціскаецца самімі ж іх “калегамі”. Маеце, тое, што заслугоўваеце. Маёмасць можна набыць, сумленне ніколі.

Жыве Беларусь