Няд. сак 30th, 2025
*

У нядзелю 9 чэрвеня адбыўся мітынг беларусаў Варшавы

Ён пачаўся а 14-й гадзіне на Замкавай плошчы каля Калоны Жыгімонта.

Акцыя была прысвечана чацвёртай гадавіне затрымання лідараў беларускай апазіцыі Паўла Севярынца і Міколы Статкевіча.

На мітынгу выступіў сябра БХД Яўген Дудкін, які распавёў пра ролю Паўла Севярынца ў беларускіх пратэстах, і паразважаў, над чым далей мусяць працаваць беларусы замежжа.