Навіны
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Хрысьціянскае жыцьцё – гэта пілігрымка да Бога, – нагадаў Папа ў пасланьні на 39-ы Сусьветны дзень …
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…

ЧЫТАРЫ ГАДЫ ЗА КРАТАМІВЕЧАР САЛІДАРНАСЦІ З ПАЎЛАМ СЕВЯРЫНЦАМ 11 чэрвеня 2024 (аўторак) 18:00 Witryna…

*

ЧЫТАРЫ ГАДЫ ЗА КРАТАМІ
ВЕЧАР САЛІДАРНАСЦІ З ПАЎЛАМ СЕВЯРЫНЦАМ

11 чэрвеня 2024 (аўторак)
18:00
Witryna Domu Wschodniego, plac Konstytucji 6, Warszawa (правае крыло)

Павел Севярынец – вядомы беларускі грамадскі і палітычны актывіст, лідар Маладога Фронту, абаронца Курапатаў, заснавальнік і адзіны лідар партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя, аўтар шматлікіх кніг пра Беларусь і беларусаў, палітвязень. Яго арыштавалі 7 чэрвеня 2020. Праз год, 25 траўня, суддзя Магілёўскага абласнога суду Ірына Ланчава асудзіла Паўла Севярынца да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

На тым жа судзілішчы, якое праходзіла ў закрытым рэжыме, актывісты Яўген Афнагель і Андрэй Войніч атрымалі 7 гадоў пазбаўлення волі, Павел Юхневіч, Дзмітрый Казлоў і Максім Вінярскі — да 5 гадоў, Ірына Шчасная — 4 гадоў калоніі.

У размове ўдзельнічаюць сябры Паўла і паплечнікі па БХД Яўген Дудкін і Таццяна Малашчанка, Вячаслаў Сіўчык – рух салідарнасці “Разам”, журналісткі Любоў Лунёва і Галіна Абакунчык.

Будуць прачытаныя лісты з-за кратаў Міколы Статкевіча, Максіма Вінярскага, вершы Андрэя Войніча.

Падчас імпрэзы можна будзе набыць кнігі і карціны Паўла, скласьці данаты на іх перавыданьне.

Запрашаем сардэчна!
Будзьма разам!