Навіны
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…
*
Рэспубліка № 3 Навіны тыдня на адной старонцыБеларусь, усе рэгіёны Файл для друкуадна старонка А4 ц…
*
Berlin Program for Artists (BPA) – #праграма ментарства і нэтворкінга для творцаў, якія жывуць у #Б…
*
​​“Как открыть свой бизнес в Польше?” Учебник по ведению коммерческой деятельности от А до Я.За посл…
*
Шукаюць Project Director – #вакансія у #Вільнюс, #ЛітваEuropean Humanities University Scholarship S…

Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і “Народная Грамада” пашырылі падпісаны Мемарандум аб супр…

*

Партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя і “Народная Грамада” пашырылі падпісаны Мемарандум аб супрацы. Да іх далучыўся аргкамітэт па стварэнні партыі “Краіна для жыцця”.

Ідэя нашай супрацы, хоць мы і прадстаўляем розныя палітычныя плыні, узнікла яшчэ ў мінулым годзе, – кажа генеральная сакратарка партыі “Народная Грамада”, валанцёрка і блогерка Хэлен Менская:

– Яшчэ ў 2023 годзе ўзнікла пытанне працы палітычных партый у кантэксце сучаснай сітуацыі, і мы, маючы досвед працы з БХД, аб’ядналі з імі свае сілы, аб’ядналі каманды, выпрацавалі агульныя мэты, якія мы можам рэалізаваць разам. Таму што трэба разумець, што Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя – гэта правацэнтрысты, а “ Народная Грамада” – гэта сацыял-дэмакраты, гэта левацэнтрысцкае крыло. На дадзены момант, калі далучаюцца да нас лібералы ў выглядзе “Краны для жыцця”, мы значна пашырылі сваю супрацу. Таму што мы ахопліваем такім чынам вельмі вялікі электарат з пункту гледжання палітычнай працы. І для нас гэта вельмі важна, таму што людзі розных паглядаў могуць знайсці паразуменне ў вельмі значных для Беларусі пытаннях. І на мэце – правядзенне незалежных выбараў пад эгідай АБСЕ, каб фіксавалі, што ў Беларусь нарэшце прыйшла дэмакратыя. Адпаведна ў гэтым кірунку мы будзем працаваць, незалежна ад іншых структураў. І мы запрашам іншыя каманды, калі вы падзяляеце нашыя мэты, нашыя задачы, і здатныя гэта рэалізаваць, а не адседжвацце ў куточку, мы запрашаем вас да Мемарандуму 2023 году. Наступны крок – гэта блок Салідарнасць, дзе мы ўжо непасрэдна ўзгадняем свае палітычныя крокі, і ўжо рухаемся ў кірунку дэмакратызацыі беларускага грамадства і Беларусі адпаведна.

“Правядзенне незалежных выбараў пад эгідай АБСЕ – гэта адзін з галоўных напрамкаў нашай дзейнасці”, – адзначае Хэлен Менская.

Цалкам гутарка:

https://racyja.com/by/palityka/narodnaja-hramada-bchd-i-kraina-dlja-zyccja-padpisali-sumesny-memarandum/