З ліста Мікола Статкевіч ад 24 сакавіка:
“Заўтра – Дзень Волі. Хвалююся за людзей, якія выйдуць насупраць запалохванням і рэпрэсіям. Лёгка здагадацца, што ўлада мабілізуе свае сілы і тым, хто пойдзе, будзе нялёгка. Тым болей – павага і падтрымка няскораным.
Пішу і разумею, як гэта будзе чытацца праз дзён 10 пасля таго, як усё здарылася.”
…
“Вясна адчуваецца і тут. Учора праз шчыліну паміж навесамі прагулачнай камеры бачыў сонца. Апошні раз мы з ім бачыліся ў верасні. Але, як ты ведаеш, такія развітанні не новыя для мяне. Такое было і на “крытай”. Так што, не прывыкаць. Усё роўна, вясна падымае настрой і дае новую энэргію.”