Для мяне гэта больш, чым проста фота актывістаў. Гэта годныя вояры Свету, вояры Дабра. Макс, Яўген, …

Для мяне гэта больш, чым проста фота актывістаў. Гэта годныя вояры Свету, вояры Дабра. Макс, Яўген, Павал (з ім я менш была знаёма, але баліць за яго не менш), Андрусь (заўсёды былі з ім “бойкі” за мікрафон), Діма (Шэры Кот для падпісчыкаў) для мяне проста сябра. Мы з ім пачыналі з складаных адносін. Даверу не было. Але напрацавалі з часам. Памятаю нашую астатнюю сустрэчу. Доўга размаўлялі, абмяркоўвалі, марылі…канешне, пасябравалі. Нажаль, мы выпусцілі шмат часу пакуль прыглядаліся, але вуліцы Менску нас чакаюць. Усіх! Мы павяртаемся!!!
Магілёў!!! Ваш выхад! Стала вядома дата “суда” над актывістамі «Еўрапейскай Беларусі».

12 мая ў Магілёўскім абласным судзе пачнецца разгляд справы актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Зміцера Казлова, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніч.

Разам з імі таксама будуць «судзіць» сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Севярынца.