1 траўня 1986 года ў Кіеве і Менску прайшлі дэманстрацыі пасля аварыі на ЧАЭС

Партыя Народная Грамада

1 траўня 1986 года ў Кіеве, Менску і іншых гарадах адбыліся першамайскія дэманстрацыі. Людзі выйшлі на вуліцы, не падазраючы пра тое, што паветра забруджанае радыяцыяй з Чарнобыльскай АЭС. Быў цёплы дзень, шмат хто прывёў на святочнае шэсце дзяцей.