Я называю палітвязнямі ўсіх, хто пацярпеў у выніку палітычных рэпрэсій, звязаных з пасля і перадвыбарчымі пратэстамі, незалежна ад таго, ці прызналі іх такімі праваабаронцы. І я абсалютна перакананая, што ні адзін беларус не зрабіў нічога, што выходзіла б за межы неабходнай абароны або перадухілення іншага, нашмат больш цяжкага злачынства. […]
Беларусы нарэшце зразумелі, наколькі яны салідарны, годны народ. І шмат людзей хочуць дапамагаць тым, хто патрапіў у бяду. Гэта падтрымка дарагога каштуе — нават калі гэта проста лісты: яны моцна ўплываюць на стан палітвязняў, тых, хто іх ахоўвае, на стаўленне сукамернікаў, якія бачаць, што чалавек мае падтрымку з волі. Гэта істотная дапамога і сем’ям — не сакрэт, што людзям шлюць бандэролі, пасылкі, грошы пераводзяць.
Марына Адамовiч