Мікола Статкевіч – нязломны палітык. Чалавек, які гатовы сядзець у турме за свае прынцыпы. І за свабоду Беларусі
Сёння, 12 жніўня, спадару Міколу спаўняецца 65 гадоў. Але ён ужо другі год запар сустракае народзіны не разам са сваімі блізкімі, а за кратамі, пад пільным назіраннем канваіраў.
Паглядзіце гэты фільм, які распавядае пра спадара Міколу з самых нечаканых бакоў:
Мікола Статкевіч – адзін з нязломных герояў беларускага руху за свабоду. Вайсковец паводле прафесіі, шляхціц з паходжання, лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі правёў у беларускіх турмах больш сямі гадоў. Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах – 2010…