“Заўчора ў “СБ” прачытаў, што “… за БелаПАНам пришли и “пісьменнікаў” ликвидируют…”
Наконт СМІ я табе сваё меркаванне ўжо пісаў – толькі загоняць усю аўдыторыю на тэлеграм-каналы.
Але, калі ліквідуюць Саюз пісьменнікаў, то гэта можа стаць непапраўнай стратай для нацыі. Бо пры СП існавала сістэма навучання маладых беларускамоўных літаратараў – школы, семінары, конкурсы. Калі гэтая сістэма будзе страчана, то гэта адмоўна паўплавае на пераемнасць пакаленняў у беларускай літаратуры. Адзінае спадзяванне, што СП неяк выкруціцца – наладзіць гэтае навучанне праз інтэрнэт, пры якіх-небудзь ацалеўшых арганізацыях ці часопісах. Калі нешта яшчэ ацалела.
На навучанне патрэбны рэсурсы. Думаю, што тут чытачы маглі б дапамагчы, купляючы кнігі ці проста ахвяруючы грошы.
Чым болей моцнай, болей кантрастнай да навакольнага асяроддзя робіцца анамалія, тым большая рэакцыя на яе гэтага асяроддзя, тым меньшы час існавання анамаліі.
Закон прыроды, аднак.