Што адбываецца на закрытым судзе па справе Ціханоўскага-Статкевіча-Лосіка?
■ Аказалася, што Мікалай Статкевіч не наведвае пасяджэнні — ён сам запатрабаваў гэтага ад суда, а затым быў выдалены да спрэчак бакоў.
■ Сяргей Ціханоўскі лічыць, што суд будзе доўжыцца, магчыма, да лістапада. І думае, што на Новы год ужо не будзе ў Гомелі.
■ Ігар Лосік ў лістах жонцы называе суд “смехапанорамой” і ходзіць на пасяджэння ў масцы, каб схаваць усмешку: “Бярэ слова “суд” у двукоссі, таму што гэта судзілішча”, — распавяла @navinyonline Дар’я Лосік.