Суддзя, які вядзе справу Ціханоўскага, Статкевіча і Лосік, прызначаны на іншую пасаду
Калі ён складзе паўнамоцтвы да заканчэння разгляду справы, то судовы працэс неабходна будзе пачаць спачатку ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Лукашэнка падпісаў указ, згодна з якім суддзя Мікалай Бакуноў прызначаны на пяцігадовы тэрмін старшынём суда Чыгуначнага раёна Гомеля, вызваліўшы яго ад пасады суддзі Гомельскага абласнога суда.
Мінавіта ў Гомельскім абласным судзе ідзе справа, па якой судзяць
Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Цыгановіча, Арцёма Сакалова і Змітра Папова.
Паводле дадзеных «Вясны», першае «палітычнае» рашэнне Бакуноў вынес у Жлобіне 10 гадоў таму. Суддзя арыштаваў на 14 сутак за несанкцыянаванае масавае мерапрыемства чальца партыі «Справядлівы свет» Валерыя Рыбчанка.
Таксама ён судзіў былога журналіста «Белсату» Кастуся Жукоўскага на 30 базавых велічынь за незаконны выраб прадукцыі СМІ.
Крыніца: flagstok.info, spring96.org