Справа анархістаў-партызанаў накіраваная ў суд
Расследаванне справы супраць анархістаў Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага, Сяргея Раманава і Дзмітрыя Рэзановіча завершанае, матэрыялы перададзеныя ў суд. Пра гэта паведамляе Генеральная пракуратура. Дата суда пакуль невядомая.
Усім чацвярым прад’яўленае абвінавачанне ў незаконным абароце зброі і акце тэрарызму, здзейсненым арганізаванай групай. Акрамя гэтага, Аліневічу і Дубоўскаму ставіцца ў віну незаконнае перамяшчэнне праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі. Ім пагражае да 25 гадоў зняволення.
Чацвярых анархістаў затрымалі ў ноч на 29 кастрычніка 2020 года пры перасячэнні беларуска-ўкраінскай мяжы. Іх абвінавачваюць у падпале машын каля будынкаў пракуратуры, Дзяржкамітэта судовых экспертыз у Салігорску і падпал будынка ДАІ ў Мазыры.