Вытрымка з ліста Мікалая Статкевіча ад 26 верасня 2021 года.
“Прачытаў у СБ даклад з нагоды 17-га (то бок дня, так званага народнага адзінства) пра “беларускія Беласток і Вільна”. Пазьняк так не насмельваўся казаць. Але лічыць гэта нейкай формай патрыятызма не выпадае, калі ведаць перадгісторыю, ды і на якой мове гэта гаворыцца.

Калі ў 1921 годе беларусаў падзялілі геаграфічна, то больш за чвэрць стагоддзя таму падзел адбыўся по светапогляду. Найбольш нацыянальна свядомую частку нацыі, яе хрыбет, пачалі выціскаць з дзяржаўных устаноў, з адукацыі, у рэшце з краіны. Карацей, рабіць тое, што рабілі пілсудчыкі ў 20-30-х гадах у Заходней Беларусі і што больш масава і непараўнальна больш крывава рабілі сталіністы ў 30-х у Васточнай Беларусі.
Таму веры сённяшнім праявам квазіпатрыятызму няма. Хутчэй яны ўспрымаюцца, як апошній прытулак…”
Мікалай Статкевіч, 26.09.2021, Гомель, СІЗА №3
https://youtu.be/jif9qZHKjV0