Пераклад паста з ТГ-каналу у́краінскага нардэпа Ганчарэнка.Давід Арахамія, можаш растлумачыць, што г…

Пераклад паста з ТГ-каналу у́краінскага нардэпа Ганчарэнка.
Давід Арахамія, можаш растлумачыць, што гэта было?

Адзін вельмі сумнеўны дзеяч у беларускіх апазіцыйных колах, якога непасрэдна абвінавачваюць у працы на Лукашэнку і КДБ, сказаў прапагандысцкаму каналу АНТ, што яго асабіста запрасілі на Кіеўскі міжнародны эканамічны форум … Давід Арахамія. І ў якасці доказу ён прывёў фатаграфію.

Зразумела, што гэты крок цяпер выкарыстоўваецца лукашысцкай прапагандай як доказ таго, што з Лукашэнкай в Украіне працягваюць дэ -факта супрацоўнічаць. Дадайце да гэтага той факт, што мы ніколі афіцыйна не называлі Лукашэнку дыктатарам, пра тое што я, як кіраўнік міжфракцыйнага аб’яднання “За дэмакратычную Беларусь”, неаднаразова падкрэсліваў.

Няўжо цяпер Зяленскі праводзіць закулісныя перамовы з беларускім тыранам? Гэта недапушчальна!

Лукашэнку трэба ізаляваць ад цывілізаванага свету і даціскаць! Таму сітуацыя з заявамі Васкрасенскага патрабуе тлумачэнняў.

Пост нардэпа Аляксея Ганчарэнка https://t.me/oleksiihoncharenko